У Жлобінскім раёне хлопец абстраляў з пнеўматыкі ФАП
Здарэнне адбылося 3 чэрвеня ў пасёлку Лукскі. У міліцыю звярнулася доктар фельчарска-акушэрскага пункта. Яна расказала, што разбітыя шыбы ў будынку амбулаторыі.
08.06.2021 / 10:37
Фота абласной міліцыі
Міліцыя, што прыбыла на месца здарэння, высветліла, што напярэдадні ўвечары па шыбах страляў з пнеўматычнага пісталета мясцовы жыхар, паведамляе абласная міліцыя.
26-гадовы хлопец выпіваў з таварышамі. Сярод забаў — стральба з пнеўматыкі па пластыкавых бутэльках і пляшках. Калі гэта надакучыла, малады чалавек адкрыў агонь па вокнах медустановы. Пацэліў 10 разоў.
Фота абласной міліцыі
Заведзена крымінальная справа па факце хуліганства.