Да 5 гадоў калоніі асудзілі мужчыну за відэаролікі на Youtube на зброевыя тэмы

31-гадовы ютуб-блогер Аляксей Міхалкевіч здымаў ролікі на тэмы, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі і прыладамі, якія размяшчаў на сваім Youtube-канале.

08.06.2021 / 14:11

За гэта яго абвінавачвалі ў навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Таксама падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі зброю і выбуховыя рэчывы, за што яму інкрымінавалі артыкул 295 КК, паведамляюць правабаронцы.

Мужчына на судзе не прызнаў віну, у тым, што навучаў людзей ва ўдзеле ў масавых беспарадках сваімі відэаролікамі, казаў, што гэта зброевая тэма — хобі, якім ён займаецца ўжо тры гады.