Сцяпана Латыпава накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу
Сцяпана Латыпава накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу, паведамляюць праваабаронцы.
10.06.2021 / 11:51
Паводле заканадаўства, такая экспертыза ў дачыненні да абвінавачанага можа прызначацца падчас суда для ўстанаўлення яго «псіхічнага або фізічнага стану, калі ўзнікае сумнеў наконт адэкватнасці ці здольнасці самастойна абараняць свае правы і законныя інтарэсы ў крымінальным працэсе».
Сам Латыпаў заявіў прысутным, што ўсе яго дзеянні звязаныя «не з яго неадэкватнасцю, а з супрацоўнікамі ГУБАЗіКа».
Суд над Латыпавым пачаўся 1 чэрвеня, у той дзень ён паспрабаваў парэзаць сабе горла ў зале суда.