На Соф'ю Сапегу завялі яшчэ адну крымінальную справу

Яе адвакат заявіў, што азнаёміўся ў Следчым камітэце з дакументамі аб затрыманні і распачынанні ў маі яшчэ адной крымінальнай справы супраць яе.

13.06.2021 / 20:22

«У пятніцу (11 чэрвеня) адвакат ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску азнаёміўся з дакументамі, якія тычацца затрымання Соф'і, а таксама іншымі звесткамі аб распачынанні ў дачыненні да Соф'і 23 мая 2021 года яшчэ адной крымінальнай справы», — сказаў у нядзелю ТАСС адвакат Аляксандр Філановіч.

Таксама стала вядома, што Соф'я Сапега падала скаргу ў суд на сваё затрыманне.

Соф'я Сапега — сяброўка Рамана Пратасевіча. Яна была затрыманая разам з ім пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair, што ляцеў з Афін у Вільню. Сапега — грамадзянка Расіі. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Nashaniva.com