ДАІ Мінска ўзмоцніць кантроль за Bolt, Uber і Яндэкс.Таксі
Прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць з 14 па 23 чэрвеня, паведаміў телеграм-канал мінскай міліцыі.
14.06.2021 / 09:52
Падвышаная ўвага будзе нададзена выяўленню нецвярозых кіроўцаў і бяспраўнікаў. Акрамя таго, у поле зроку супрацоўнікаў дарожнай міліцыі трапяць парушэнні хуткаснага рэжыму, правілаў манеўравання і размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы. Будуць рэйды з ужываннем прыхаванага кантролю з выкарыстаннем відэарэгістратараў і іншых сродкаў фота- і відэафіксацыі.
За пяць месяцаў гэтага года ў Мінску выяўлена звыш 600 парушэнняў ПДР з боку кіроўцаў сэрвісаў Bolt, Uber і Яндэкс.Таксі, з іх — восем фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, сем — без правоў. Па віне кіроўцаў гэтай катэгорыі адбылося сем ДТЗ, у якіх пацярпелі восем чалавек.