Пасля арышту Пратасевіча рэдактарам канала «Беларусь галаўнога мозгу» стаў Ян Рудзік

Выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» (260 тысяч падпісчыкаў) стаў Ян Рудзік, удзельнік каманды Нехта. Пра гэта ён расказаў у відэазвароце.

15.06.2021 / 09:47

Папярэднімі рэдактарамі «Беларусі галаўнога мозгу» былі Ігар Лосік і Раман Пратасевіч. Яны абодва арыштаваныя.

Ян Рудзік з Мінска, яму 27 гадоў. Вучыўся ў Мінскім інавацыйным універсітэце на псіхолага. Але па спецыяльнасці ніколі не працаваў, кажа, што паступіў дзеля корачкі. Нейкі час хлопец працаваў на АНТ — на тэхнічнай пасадзе ў праграме «Наша раніца». 

У 2019 годзе ён пераехаў у Польшчу і пайшоў працаваць у навіны «Белсата», а ў 2020 перайшоў у Нехта.

Nashaniva.com