Затрыманы гандбольны трэнер і актывіст Свабоднага аб’яднання спартоўцаў Канстанцін Якаўлеў

абноўлена

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў лёгкаатлет, алімпійскі прызёр Андрэй Краўчанка. Раней у тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя, што разам з Якаўлевым затрымалі яшчэ некалькі чалавек.

16.06.2021 / 12:07

«Затрыманне адбылося за 50-60 кіламетраў ад Мінска. Спачатку спынілі аўтамабіль, у якім ехала Вольга Хіжынкова. Паглядзелі, што там няма Якаўлева, праверылі дакументы і адпусцілі. Потым спынілі наш аўтамабіль. З бусіка выскачыла чалавек пяць у балаклавах, на іх былі надпісы «АМАП». Яны нават нічога не пыталіся, забралі Косцю і сышлі. Больш нікога не затрымлівалі», — кажа Краўчанка.

Прадстаўнікі Свабоднага аб’яднання спартсменаў (SOS) ранкам ездзілі ў Баранавічы, каб сустрэць з 15-суткавага арышту журналіста «Трыбуны» Дзмітрыя Руто.

Выйшаў на волю журналіст «Трыбуны» Дзмітрый Руто

Nashaniva.com