«Да гэтага часу няма расследавання? Як жа так, прэзідэнт Пуцін?» У Жэневе з'явіліся тры білборды з пытаннямі Навальнага

У Жэневе ў дзень сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна з'явіліся тры білборды з пытаннямі да Пуціна аб атручэнні палітыка Аляксея Навальнага.

16.06.2021 / 16:13

— Навальны атручаны «Навічком»

— І да гэтага часу няма расследавання?

— Як жа так, прэзідэнт Пуцін?

Правильно встречает: pic.twitter.com/IGVzzJ4F6h

— Leonid Volkov (@leonidvolkov) June 16, 2021

Білборды размешчаны на той жа вуліцы, што і графіці з Навальным, якое некалькі дзён таму намаляваў мастак Джуліен Баро.

Плакаты ў Жэневе аформленыя ў стылі мастацкага фільма «Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры», у якім галоўная гераіня на трох рэкламных шчытах размясціла пытанні да мясцовага шэрыфа пра расследаванне забойства сваёй дачкі. Пасля выхаду фільма такі фармат з трох паслядоўных плакатаў, прысвечаных аднаму і таму ж пытанню, стаў часта выкарыстоўвацца ўдзельнікамі пратэсных акцый.

Nashaniva.com