«Я вазьму яе прозвішча». Хлопец сёмы месяц носіць перадачы каханай дзяўчыне і хоча ажаніцца
Валера Тамілін і студэнтка БДПУ Яна Арабейка, адна з фігурантак «справы студэнтаў», пазнаёміліся летам 2020-га. Спачатку ўзнікла сімпатыя, але ўвосені яны перасталі кантактаваць. 12 лістапада — у дзень арышту — дзяўчына паспела напісаць Валеру: «Мне будзе спакайней, калі ты працягнеш мне пісаць».
18.06.2021 / 10:01
Яне выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), цяпер ідзе суд.
Больш за 7 месяцаў хлопец штодня піша дзяўчыне лісты і носіць ёй перадачы. Валера збіраецца пабрацца шлюбам з Янай і хоча ўзяць яе прозвішча, піша «Радыё Свабода».