Памерла гісторык Варвара Кухарэнка, адна з найлепшых спецыялістак па Балканах. Ёй было 40 гадоў

Гісторык Варвара Кухарэнка памерла 22 чэрвеня ва ўзросце 40 гадоў. Як расказалі «НН» яе калегі, у даследчыцы была анкалогія.

23.06.2021 / 16:03

Кухарэнка нарадзілася ў 1981 годзе ў Мінску. Скончыла з чырвоным дыпломам гістарычны факультэт БДУ, магістратуру ды аспірантуру. У 2007-м абараніла кандыдацкую дысертацыю па гісторыі Харватыі 1920-х гадоў. З таго часу працавала на кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістфака БДУ.

Даследчыца вяла па-беларуску сацыяльныя сеткі, была аўтаркай «Нашай гісторыі».

Па гэтай спасылцы можна прачытаць яе тэкст пра Чарнагорыю.

«Адна з лепшых спецыялістак па балканскай гісторыі ХХ стагоддзя — рэгулярна прыязджала да нас на Кангрэс»,

— піша ў сацыяльных сетках даследчык Аляксей Ластоўскі, адзін з арганізатараў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі. 

Рэдакцыя «НН» спачувае сям’і і сябрам Варвары Кухарэнка.

Nashaniva.com