У Белэнерга распавялі, што стала прычынай аварыі на Лукомльскай ДРЭС
Прычынай назвалі анамальныя тэмпературы.
24.06.2021 / 08:18
«У сувязі з перыядам анамальных тэмператур адбылося разбурэнне трансфарматара напружання на адной з сістэм шын Лукомльскай ДРЭС, што прывяло да адключэння ліній электраперадач 330 кВ і ўсяго працоўнага абсталявання ГРЭС, магутнасць якога на той момант складала 1400 МВт», — паведаміў першы намеснік гендырэктара «Белэнэрга Уладзімір Баброў.
Былі абясточаны падстанцыі 330 кВ «Орша», «Магілёў», «Магілёў — Паўночная», што прывяло да страты электразабеспячэння спажыўцоў Аршанскага і Магілёўскага энергавузлоў.
Па стане на 7.51 электразабеспячэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цалкам адноўлена.