Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў паўфінал Еўра-2021

Учора на турніры ў Валенсіі ў 1/4 фіналу яны выйгралі ў Швецыі з лікам 56:48.

24.06.2021 / 08:25

Фота з сайта Прэсбола

У паўфінале беларускі згуляюць з Францыяй.

Гэта азначае, што Беларусь зойме, як мінімум, 4-е месца.

А траплянне ў шасцёрку гарантавала ўдзел у кваліфікацыі, якая дасць права пазмагацца за пуцёўку на найбліжэйшае сусветнае першынство. Там жа будуць разыгрывацца пуцёўкі ўжо на наступную летнюю Алімпіяду (Парыж, 2024).

Nashaniva.com