На Еўра вызначыліся першыя чвэрцьфіналісты. Пакуль без асаблівых сенсацый

У суботу на чэмпіянаце Еўропы па футболе стартавалі матчы 1/8 фіналу.

27.06.2021 / 08:04

Euro2020

Хіба толькі разгромны лік у матчы Данія — Уэльс. Вынік — 4:0.

Італія, праўда, толькі ў дадатковы час даціснула Аўстрыю — 2:1.

Данія ў 1/4 фіналу згуляе з пераможцам пары Нідэрланды — Чэхія, а Італія з пераможцам пары Бельгія — Партугалія.

Матчы Нідэрланды — Чэхія і Бельгія — Партугалія пройдуць сёння.

Nashaniva.com