Баскетбалістка на прэс-канферэнцыі: Верым, можам, пераможам

Атакуючы абаронца зборнай Беларусі па баскетболе Таццяна Ліхтаровіч заклікала заўзятараў падтрымаць каманду фразай «Верым, можам, пераможам».

27.06.2021 / 08:22

Гэта адбылося на пасляматчавай прэс-канферэнцыі па заканчэнні паўфінальнай сустрэчы чэмпіянату Еўропы са зборнай Францыі. Беларускі прайгралі, але згуляюць сёння ў матчы за 3-е месца з Бельгіяй.

«Усім, хто за нас заўзее, — працягвайце, як я і казала да гэтага. Верым, можам, пераможам!» —сказала Ліхтаровіч.

Таццяна, дарэчы, адна з тых, хто падпісаў ліст за сумленныя выбары. Дзяўчына выказала салідарнасць з пратэстоўцамі, а яшчэ раней падтрымала арыштаваных Віктара і Эдуарда Бабарыкаў.