У Індыі выявілі адзін з самых небяспечных вірусаў у свеце
Навукоўцы Нацыянальнага інстытута вірусалогіі Індыі ўпершыню выявілі ў кажаноў вірус Ніпах.
27.06.2021 / 10:27
Пра гэта паведамляецца ў «Індыйскім часопісе даследаванняў і распрацовак у галіне грамадскай аховы здароўя», паведамляе lenta.ru.
Вірус, які ў прыродзе ёсць у кажаноў, можа выклікаць цяжкую хваробу ў чалавека, для якой характэрныя запаленне мозгу (энцэфаліт) або рэспіраторныя захворванні. Вірус Ніпах Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) называе адным з самых небяспечных у свеце.