Чэхія створыць прадстаўніцтва беларускай апазіцыі
Чэшскі ўрад вырашыў пачаць падрыхтоўку да стварэння прадстаўніцтва беларускай апазіцыі ў Празе.
29.06.2021 / 00:28
Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Чэхіі Якуб Кулганэк пасля сустрэчы з прэзідэнтам Мілашам Зэманам, піша «Радыё Свабода».
«Мы дамовіліся аб падрыхтоўцы стварэння прадстаўніцтва беларускай апазіцыі ў Празе — паводле прыкладу Літвы. Беларуская апазіцыя мае і будзе мець адназначную падтрымку Чэхіі», — сказаў міністр.