Зацверджаны пералік выпусных іспытаў у наступным годзе. Пакуль зменаў няма
Мінадукацыі зацвердзіла пералік выпускных іспытаў у 9-х і 11-х класаў у наступным 2021/2022 навучальным годзе, паведамляе БелТА.
29.06.2021 / 09:30
Дзевяцікласнікі, як і раней, будуць здаваць тры прадметы: дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольную па матэматыцы.
Навучэнцы 11-х класаў, як і раней, напішуць пераказ па беларускай або рускай (на выбар), кантрольную па матэматыцы, вусна здадуць гісторыю Беларусі і замежную мову.
Для вучняў класаў, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці — польскай або літоўскай, разам з вучэбнымі прадметамі, абавязковай з'яўляецца польская або літоўская мова ў пісьмовай форме. Навучэнцам каледжа мастацтваў трэба будзе таксама здаць экзамен па адным з профільных прадметаў — у практычнай форме.