У аэрапорце затрымалі Таццяну Кузіну з Sympa — цяпер яна на Акрэсціна па крымінальнай справе

Учора на пашпартным кантролі ў мінскім аэрапорце затрымалі экспертку Таццяну Кузіну.

29.06.2021 / 10:00

Таццяна — экспертка даследчага праекта bipart, сябра Рады і сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома, што Таццяна збіралася ляцець начным рэйсам у Тбілісі.

Цяпер жанчына знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Яна затрыманая ў сувязі з завядзеннем крымінальнай справы.

Nashaniva.com