Улады Масквы распавялі, як будуць вакцынаваць мігрантаў

Каб вакцынаваць ад каранавіруса работніка, які мае замежнае грамадзянства, працадаўца павінен падаць спісы такіх работнікаў, а затым забяспечыць іх дастаўку ў пункты вакцынацыі сваімі сіламі.

29.06.2021 / 11:37

ТАСС

Спісы мігрантаў для вакцынацыі неабходна падаваць у мэрыю, піша РБК.

У дачыненні да грамадзян Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана (уваходзяць у Мытны саюз) дастаткова будзе падаць толькі пашпартныя звесткі.

Пасля гэтага ўлады прызначаюць дату і час вакцынацыі, дастаўляць мігрантаў у прышчэпачныя пункты працадаўца павінен сам.

Рабіць прышчэпку будуць вакцынай «Спутнік Лайт». Прышчэпку будуць рабіць у двух пунктах: у шматфункцыянальным міграцыйным цэнтры ў вёсцы Сахарава і ля гандлёвага комплексу «Садоўнік».

Nashaniva.com