«Нельга змяніць геаграфію»: МЗС Украіны заявіла пра «гістарычныя памылкі Лукашэнкі»

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітро Кулеба пракаментаваў рашэнне Беларусі выйсці з «Усходняга партнёрства» наступным чынам:

29.06.2021 / 16:36

«Можна заявіць аб выхадзе з «Усходняга партнёрства», але нельга змяніць геаграфію. Беларускі народ гістарычна належаў і належыць да нашай еўрапейскай сям'і народаў. Мы працягнем яго падтрымліваць, колькі б часу ні заняло выпраўленне гістарычных памылак Лукашэнкі».

Nashaniva.com