Гватэмала запатрабавала ад Расіі вярнуць грошы за вакцыну «Спутнік V» праз затрымкі паставак

Міністр аховы здароўя Гватэмалы Амелія Флорэс паведаміла, што ўрад папрасіў Расію вярнуць аванс, выплачаны за пастаўкі вакцыны ад каранавіруса «Спутнік V», паколькі прэпарат не паступіў у краіну, паведамляе meduza.io.

30.06.2021 / 08:36

republica.gt

«Мы просім вярнуць грошы згодна з прапановай. І калі ў іх пазней будзе магчымасць прадаць яе, мы аплацім па факце пастаўкі», — сказала міністарка, словы якой прыводзіць Republica.gt.

Гаворка ідзе аб 614,5 мільёна гватэмальскім кетцалей (каля 80 мільёнаў даляраў), якія Гватэмала заплаціла за 16 мільёнаў доз вакцыны.

Першыя партыі «Спутніка» ў Гватэмалу паступілі ў маі. Усяго ў краіну паступілі 150 тысяч доз вакцыны.

У Расійскім фондзе прамых інвестыцый, які займаецца экспартам расійскай вакцыны, гэта пакуль не каментавалі.