Мінтранс ЗША прапанаваў забараніць прадаваць авіябілеты паміж ЗША і Беларуссю, у тым ліку з перасадкай
Міністэрства транспарту ЗША прапанавала забараніць прадаваць квіткі на авіярэйсы паміж ЗША і Беларуссю, у тым ліку на рэйсы з перасадкай, гаворыцца ў заяве ведамства.
30.06.2021 / 08:41
Так Міністэрства прапанавала адказаць на экстранную пасадку самалёта Ryanair у Мінску 23 мая, у выніку якога былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега.
У Мінтрансе ЗША лічаць, што абмежаванне палётаў паміж ЗША і Беларуссю адпавядае інтарэсам амерыканскіх уладаў.
Грамадскае абмеркаванне прапановы Міністэрства працягнецца да 1 ліпеня.