У Сіднэі і ваколіцах увялі лакдаўн з-за дэльта-штама каранавіруса
Аўстралійскія ўлады ўпершыню з пачатку 2020 года ўвялі жорсткі двухтыднёвы каранцін у Сіднэі і прылеглых да яго раёнах. Прычына — уздым захворвання на COVID-19 пасля таго, як у краіне выявілі заражаных індыйскім дэльта-штамам, піша РБК.
30.06.2021 / 10:03
Jonathan Ng, News Corp Australia
З вечара 26 чэрвеня і да канца 9 ліпеня ў аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс дзейнічае жорсткі каранцін. Жыхарам Вялікага Сіднэя, Вулангонга, Снежных Гор і Цэнтральнага ўзбярэжжа можна пакідаць дома толькі ў выпадках, калі яны ідуць па ежу, на працу або вучобу, якія нельга арганізаваць дыстанцыйна, а таксама каб атрымаць медыцынскую дапамогу ці пазаймацца спортам на адкрытым паветры.
У Сіднэі і ў найбліжэйшых да яго раёнах рэстараны, кафэ працуюць толькі навынас і на дастаўку, супермаркеты і прадуктовыя крамы не зачыненыя, але кіно, тэатры, канцэртныя залы, дыскатэкі і іншыя забаўляльныя ўстановы працаваць перасталі.