З 1 ліпеня зрабіць тэст на каранавірус у мінскім аэрапорце стане даражэй

Лабараторыя тут будзе праводзіць толькі экспрэс-тэставанне. Мінздароўя тлумачыць гэта высокім попытам на паслугу.

30.06.2021 / 10:18

hh.com.ua

Кошт складзе:

— для беларусаў — 67 рублёў 43 капейкі;
— для замежнікаў — 85,2 руб.

Кошт даследавання з унясеннем выніку ў сістэму «Падарожнічаю без COVID-19»:

— для рэзідэнтаў Беларусі — 71,03 руб;
— для нерэзідэнтаў — 88,80 руб.

Каб здаць тэст, трэба будзе паказаць білет на самалёт і загадзя запісацца на minsksanepid.by.

Запіс адкрываецца на адзін дзень а 7-й раніцы штодня, пачынаючы з 4 чэрвеня.

Выдаюць вынікі даследавання пасля 11.00 па меры выканання, але не раней, чым праз 2 гадзіны ад моманту забору матэрыялу і афармлення дакументаў.

Nashaniva.com