Мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку, асудзілі на 2 гады хатняй хіміі
Мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Касьянчык, асудзілі на 2 гады хатняй хіміі.
30.06.2021 / 10:27
Фота «Радыё Свабода»
Касьянчык адзначылася ў гучных палітычных працэсах, у тым ліку яна прадстаўляла абвінавачванне на справе журналістак «Белсата» Андрэевай і Чульцовай, якіх адправілі на 2 гады ў калонію.
Сінялёва папрасіла пракурорку з’ехаць з кватэры — тая з’ехала. Але жанчыну асудзілі па артыкуле 190 КК за «Парушэнне раўнапраўя грамадзян».