У Мінску на рабочага ўпала панэль сцяны каркаснага дома

Трагічнае здарэнне адбылося вечарам 29 чэрвеня на заводзе аўтаматычных ліній, паведамляе МНС.

30.06.2021 / 13:09

Там адбылося перакульванне з гідраўлічнага пад'ёмнага стала элемента сценавай панэлі каркаснага дома (2,8х11,5 м, 2,5 т). Яна ўпала на 32-гадовага рабочага.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.

Nashaniva.com