«Самому канцлеру выставім прэтэнзіі». Лукашэнка заявіў аб праведзенай у Беларусі маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі

У Беларусі правялі маштабную антытэрарыстычную аперацыю. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці, паведамляе БелТА.

02.07.2021 / 11:01

«Сёння заканчвалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную аперацыю. Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб'ектаў. У найбліжэйшы час мы аб гэтым скажам», — заявіў палітык.

«Пасля сённяшняга заканчэння мерапрыемстваў па лініі контрразведкі мы ўжо не нейкаму Хайка Маасу, міністру замежных спраў Германіі, выставім прэтэнзіі, але самому канцлеру і некаму з кіраўніцтва Германіі. Пра гэта пазней», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com