Былы лэйбл Цімы Беларускіх падаў на яго ў суд з-за інтэрв’ю Юрыю Дудзю

Пра гэта піша канал Mash. Таксама паведамляецца, што кіраўнікі Kaufman Label будуць судзіцца і з журналістам.

02.07.2021 / 14:33

У інтэрв’ю Беларускіх распавёў, што па кантракце з лэйблам атрымліваў мала грошай і яму было забаронена казаць пра дачку. У студзені ён вырашыў сысці з Kaufman Label, пасля быў затрыманы і асуджаны на два гады хатняй хіміі за набыццё і ўжыванне наркотыкаў.

Уладальнікі лэйбла сцвярджаюць, што па кантракце Беларускіх зарабляў больш і не меў ніякіх забарон на агучванне прыватнага жыцця, таму звярнуліся ў суд. Пасяджэнне павінна адбыцца ў Мінску.

Nashaniva.com