Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 116 нелегалаў, быў прыменены слезацечны газ

Памежная служба Літвы затрымала яшчэ 116 мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Паведамляецца, што памежнікам прыйшлося ўжыць слезацечны газ і зброю для папераджальных стрэлаў з-за супраціву 8 мігрантаў.

03.07.2021 / 11:17

pasienis.lt

Паводле папярэдніх звестак, сярод мігрантаў былі грамадзяне некалькіх краін, у тым ліку Індыі і Гамбіі.

Сёлета ў Літву з Беларусі спрабавалі ўехаць 938 мігрантаў. Гэта амаль у 12 разоў больш, чым за ўвесь 2020-ы.

2 ліпеня ўрад Літвы ўвёў рэжым экстраннай сітуацыі праз наплыў мігрантаў праз Беларусь.