У Баранавічах сям'я захоўвала 200 тысяч рублёў у закатаных трохлітровых слоіках. Слоікі скралі

61-гадовы жыхар Баранавічаў з сынамі доўгі час збіраў грошы, прычым перахоўваў у гаражы, закатваючы ў трохлітровыя слоікі.

06.07.2021 / 11:42

Ілюстрацыйнае фота

Сыны пастаянна пражываюць у Мінску і прыязджаюць у госці рэдка, а ён сам у гаражы не з'яўляўся з лістапада, а ў лютым выявіў, што слоікаў няма, піша СК.

Усяго было скрадзена такім чынам 197 тысяч рублёў. Вядзецца пошук злачынцаў.

Nashaniva.com