Зборная Італіі стала першым фіналістам футбольнага Еўра-2020

Зборная Італіі стала першым фіналістам футбольнага Еўра-2020. Італьянцы перамаглі зборную Іспаніі ў серыі пасляматчавых пенальці.

07.07.2021 / 00:42

На 60-ай хвіліне К'еза рэалізаваў свой шанец падчас контратакі італьянскай зборнай. Але на 80-ай хвіліне іспанцы адыграліся — адзначыўся Марата.

У асноўны час гульні нічыя — 1:1. У дадатковы час забітых галоў не было — лёс гульні вырашыўся ў серыі пасляматчавых пенальці.

7 чэрвеня зборная Англіі ў паўфінале сустрэнецца з Даніяй.

Nashaniva.com