У Беларусі скарацілі самаізаляцыю па прыездзе з-за мяжы да 7 дзён

24.07.2021 / 17:00

14 ліпеня Савет міністраў прыняў пастанову № 401, якая ўносіць змены па тэрмінах самаізаляцыі з 10 да 7 дзён, піша Нацыянальны прававы партал. На самаізаляцыі не павінны сядзець тыя, хто зрабіў прышчэпку больш чым за месяц і менш чым за год да ўезда ў Беларусь, гэта трэба будзе пацвердзіць сертыфікатам.

Nashaniva.com