Зняволеных журналістаў «Свабоды» Груздзіловіча і Дашчынскага затрымалі да 10 дзён 

Супрацоўнік мінскага ізалятара на завулку Акрэсціна паведаміў родным, што журналісты Свабоды Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі, якіх летась пазбавілі акрэдытацыі МЗС, затрыманыя да 10 дзён.

25.07.2021 / 00:22

Справу вядзе Следчы камітэт. Адвакатаў па-ранейшаму ніхто нікуды ня выклікаў і нічога не паведамляў, хоць яны даслалі паведамленьні пра абарону.

Журналістаў Алега Груздзіловіча, Іну Студзінскую, Алеся Дашчынскага, якія шмат гадоў працавалі на «Радыё Свабода», затрымалі 16 ліпеня. У іх кватэрах правялі вобшукі. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюцца журналісты.

Nashaniva.com