Трымайце суботні рэцэпт смачнага і простага гарбузовага супу ад журналісткі і гастраблогеркі Марыі Грыц

Часта выпадае чуць, што людзі не любяць гарбуз. Але пачакайце, што з гарбуза вы не любіце?

25.07.2021 / 19:38

«У маёй скарбонцы ёсць такі суп, які ну дакладна ўпадабае нават самы зацяты гарбузанелюбіўца! 

Бераце гарбуз, разразаеце на кубікі і варыце ў вадзе да мяккасці. Потым зліваеце ваду, таўчэце гарбуз у кашу, дадаяце часнык (перад тым прапусціўшы яго праз часныкаціскалку), соль, перац, салатныя крэветкі. І заліваеце ўсё гэта 10%-мі вяршкамі. Хай закіпіць, і гатова!

Нават без крэветак атрымаецца чароўна, а з імі — увогуле язык праглыняце.

Ешце смачна ворагам на злосць!»

Nashaniva.com