Уладальнікаў кампаній 21vek, «Юркас» і «Модум» абвінавачваюць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў
Пра гэта заявілі ў эфіры Беларусь 1.
25.07.2021 / 19:48
«У выпадку з інтэрнэт-пляцоўкай гаворка ідзе пра фіктыўны продаж ІП часткі маёмасці фірмы, — сказала вядучая ў эфіры. — Далей гэтая ж нерухомасць і іншыя актывы нібыта арандаваліся. Рабілася гэта, каб унесці амаль мільён рублёў за арэнду ў бухгалтарскі ўлік. Як следства — зэканоміць на падатках больш за 172 тысячы рублёў».
У эфіры паказалі кадры «аператыўнай здымкі», на якіх Павел Матусевіч, сузаснавальнік ТАА «Трыавіст», тлумачыць сітуацыю з падаткамі.
«Што тычыцца падаткаабкладання мяне як ІП, то тут я па няўважлівасці ўпусціў, што з’яўляюся практычна афіляванай асобай кампаніі «Трыавіст», таму не падумаў даць указанне галоўнаму бухгалтару лічыць падатковую стаўку як для афіляваных асоб, а не як для звычайных. Адпаведна праз гэта з моманту набыцця офіса і да канца 2020 года я недаплачваў падатак па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, бо ўжывалася стаўка не 16%, а 5%».