Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура пагадзіўся на перамовы з апазіцыяй і яе лідарам Хуанам Гуайдо

Перамовы могуць адбыцца ў Мексіцы ўжо ў жніўні. 

27.07.2021 / 14:28

Мадура хоча зрабіць галоўнай тэмаю перамоваў скасаванне амерыканскіх санкцыяў, якія балюча б'юць па эканоміцы Венесуэлы. Апазіцыя ж разлічвае ў першую чаргу закрануць тэму правядзення новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

Nashaniva.com