Рэкламу ў замежных тэлепраграмах прапануюць замяніць на дзяржаўныя сацыяльныя ролікі 

Міністэрства інфармацыі прапанавала замяніць рэкламу ў замежных тэлепраграмах на сацыяльныя ролікі беларускіх ведамстваў.

27.07.2021 / 14:37

Цяпер у замежных тэлепраграмах, якія транслююцца ў Беларусі, забароненая замежная рэклама. Яе можна будзе мяняць на сацыяльныя ролікі розных беларускіх ведамстваў, а рэкламадаўцамі тут будуць выступаць дзяржаўныя органы. Яны забяспечаць вытворчасць і размяшчэнне ролікаў.

Nashaniva.com