31 год таму была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

27.07.2021 / 15:22

Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў і незалежнасць у знешніх зносінах. Гэта быў першы крок да сапраўднай незалежнасці.

А 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона.

З 1991 па 1996 год Дзень незалежнасці адзначаўся менавіта 27 ліпеня.

Пасля рэферэндуму 1996 года Дзень незалежнасці на дзяржаўным узроўні стаў святкавацца 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска.

Nashaniva.com