Віцябчук з нажом накінуўся на жонку і дачку-немаўля. Дзяўчынка загінула

Трагедыя здарылася вечарам у панядзелак. Паміж 32-гадовым мужчынам і яго 31-гадовай жонкай адбыўся канфлікт. 

27.07.2021 / 15:25

Мужчына ўзяў кухонны нож, ударыў жонку і дачку, а сам сышоў з месца здарэння, паведамляе СК.

Жанчына паспела выклікаць хуткую, іх шпіталізавалі. Аднак немаўля выратаваць не ўдалося. 

Дзяўчынцы быў усяго месяц. Маці ў рэанімацыі.

Мужчына затрыманы, ён быў у стане алкагольнага ап’янення.

Nashaniva.com