Кіраўнік МУС Літвы прапануе ўвесці надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што МУС прапанавала ўраду ўвесці надзвычайнае становішча ў прыгранічных самакіраваннях. Пры такім рэжыме перасячэнне мяжы будзе немагчымым

27.07.2021 / 16:21

«МУС прапануе ацаніць сітуацыю і магчыма абвясціць надзвычайнае становішча», — заявіла міністр на прэс-канферэнцыі ў аўторак. 

Старшыня Камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ўвядзенне надзвычайнага становішча можа быць разгледжана для ўзяцця пад кантроль сітуацыі з міграцыйным крызісам.

Па словах Кашчунаса, у такім выпадку кантроль над мяжой пераняла б армія, і трапленне на тэрыторыю Літвы было б немагчымым.

Nashaniva.com