Выбух на хімзаводзе ў Германіі: колькасць пацярпелых рэзка ўзрасла, а людзей просяць трымаць вокны зачыненымі

На захадзе Германіі (горад Леверкузен) адбыўся магутны выбух на найбуйнейшым у Еўропе заводзе па хімічнай прамысловасці. Пацярпелі мінімум 16 чалавек.

27.07.2021 / 16:33

Чацвёра з пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Адзін чалавек загінуў.

Асноўнае ўзгаранне патушана, аднак пажарныя працягваюць змагацца з дадатковымі ачагамі.

Прычына выбуху пакуль невядомая, але паліцыя Леверкузена просіць жыхароў трымаць дзверы і вокны зачыненымі, а таксама не пакідаць свае дамы.

Nashaniva.com