У цэнтры Мінска ўпала вялікае дрэва
Здарэнне адбылося на вуліцы Камсамольскай каля апоўдня.
27.07.2021 / 16:40
Як напісаў у сваім фэйсбуку Вадзім Качан, дрэва ледзь не ўпала на мінака:
«Маленькія жахі вялікага горада. Мінск. 20 секунд назад з трэскам упала дрэва на Камсамольскай. Ніхто не пацярпеў. Я быў за 15 метраў ад яго. Хлопец на здымку паспеў адскочыць. Людзі ў кафэ насупраць нарадзіліся ў кашулі».