Трох беларускіх лёгкаатлетак не дапусцілі да ўдзелу ў Алімпіядзе
Гэта скакуха ў вышыню Марыя Жодзік, а таксама Ганна Міхайлава і Крысціна Мулярчык, якія меліся выступіць у эстафеце 4х100.
29.07.2021 / 11:08
Незалежны орган па барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў лёгкай атлетыцы не дазволіў ім выступіць у Токіа. Прычына — недастатковая колькасць допінг-пробаў, узятых у спартсменак пасля таго, як яны выканала алімпійскі нарматыў.
Дзяўчаты абавязаны былі прайсці тры допінг-тэсты з інтэрвалам у 21 дзень да старту Гульняў. Зрабіць гэта яны не паспелі.