Пасля 10 сутак арышту выйшлі на волю гісторыкі Андрэй і Таццяна Мастыкі

29.07.2021 / 17:54

Гісторыкі Андрэй і Таццяна Мастыкі — на волі.

Нагадаем, іх затрымалі 19 ліпеня.

Пасля хатняга ператрусу і допыту ў цэнтральным апараце КДБ Таццяну Мастыку змясцілі ў СІЗА КДБ. Адваката да яе не дапускалі, як і да мужа. Абаронца Андрэя Мастыкі працяглы час не ведаў, дзе той знаходзіцца і ў чым яго абвінавачваюць.

Nashaniva.com