Супраць коміка Мірзалізадэ завялі справу аб распальванні нянавісці і варожасці
30.07.2021 / 18:46
У дачыненні да коміка, грамадзяніна Беларусі Ідрака Мірзалізадэ ў Расіі распачалі справу па артыкуле аб ўзбуджэнні нянавісці або варожасці і прыніжэнне чалавечай годнасці, піша РБК.
У ходзе пракурорскай праверкі было ўстаноўлена, што ён публічна вымавіў «выказванні, якія змяшчаюць лінгвістычныя і псіхалагічныя прыкметы прыніжэння групы асоб, выдзеленай па нацыянальнай прыкмеце, і прапаганду яе непаўнавартаснасці».
Мірзалізадэ ў выпуску перадачы «Разгоны» апісваў цяжкасці пры здыме кватэры, з якімі сутыкаецца чалавек паўднёвага паходжання. Ён распавёў, як ён заехаў у кватэру, якую раней здымалі «рускія», і пабачыў запэцканы калам матрац.
Комік таксама распавёў, што на яго напалі ў цэнтры Масквы, пасля таго як яго выступ раскрытыкавалі.
Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане, але вырас і вучыўся ў Мінску, у яго беларускае грамадзянства. Яго бацька Кахін Мірзалізадэ быў вядомы дзеяч талышскага руху.