За суткі на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 144 нелегалаў
Усяго сёлета затрыманыя 3545 замежнікаў.
01.08.2021 / 12:03
Гэта ў 40 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год (81), паведамляе Delfi.lt.
Delfi.lt
Сярод затрыманых на мяжы з Беларуссю ў гэтым годзе ў асноўным грамадзяне Ірака (або яны імі прадставіліся) — 2299 чалавек.
Сярод іх таксама 191 грамадзянін Конга, 129 — Камеруна, 90 — Расіі, 100 — Cірыі, 88 — Ірана, 79 — Гвінеі, 79 — Афганістана і грамадзяне іншых краін.