Трэнер Канстанцін Якаўлеў пакінуў Беларусь

Трэнер гандбольнага «Віцязя», актывіст незалежнага аб'яднання спартоўцаў Канстанцін Якаўлеў пакінуў Беларусь і выехаў ва Украіну.

03.08.2021 / 07:50

У чэрвені ён адбыў 15-сутачны арышт. Прычым яго затрымалі 16 чэрвеня, калі ён разам з іншымі спартоўцамі вяртаўся ў Мінск з Баранавічаў, дзе сустракаў журналіста Дзмітрыя Руто, таксама адбыў арышт у 15 сутак.

Да гэтага Якаўлеў прымаў удзел у мірных маршах пратэсту, а таксама каментаваў падзеі, якія адбываліся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года.