Віктар Бабарыка ў калоніі працуе апальшчыкам

Пра гэта распавяла яго адвакатка Наталля Мацкевіч.

03.08.2021 / 10:22

БелТА

«Сустрэча з Віктарам Бабарыкам у ПК-1. Прыйшлося сур'ёзна пачакаць, але затое пагаварылі. Цудоўнае пачуццё гумару — пры ім! Кажа, што ідэя стварыць ЗК-банк не прайшла, прыйшлося змяніць прафесію. Падкідвае дроўцы ў пякарні, апальшчык. І: «мае працоўныя подзвігі здымаюць на відэа»» — напісала яна ў твітары.

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка і былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў калоніі. Пакаранне ён адбывае ў ПК-1, што ў Наваполацку.

Nashaniva.com