Журналістцы Інэсе Студзінскай абмежавалі выезд за межы Беларусі

Студзінская была затрыманая 16 ліпеня разам з журналістамі Радыё Свабода Алегам Груздзіловічам і Алесем Дашчынскім.

03.08.2021 / 12:18

У іх дома прайшлі вобшукі, рэдакцыйны офіс у Мінску быў узламаны.

Журналісты правялі ў ІЧУ на Акрэсціна 10 дзён. Студзінская галадала за кратамі 9 дзён. 26 ліпеня яна выйшла на свабоду.

Таксама на свабоду тады выйшлі Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі.