Палітвязень Арцём Хвашчэўскі скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю

Арцём вучыўся ў Польшчы, адначасова працуючы трэнерам у моладзевым футбольным клубе, а таксама займаўся запісамі і аналізам для польскай нацыянальнай зборнай і Экстракласа.

04.08.2021 / 12:11

Яго затрымалі 15 жніўня 2020 і потым асудзілі да 1 года калоніі за «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляюць праваабаронцы.